Перайсці да зместу

Чарнігаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Чарнігаў
укр.: Чернігів
51°29′38″ пн. ш. 31°17′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Чарнігаўская вобласць
Раён Чарнігаўскі раён[d]
Мэр Oleksandr Lomako[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 907
Вышыня цэнтра 136 ± 1 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 286 899 чал. (2020)[2]
Афіцыйная мова украінская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0462 (2)
Паштовы індэкс 14000
КААТУУ 7410100000
chernigiv-rada.gov.ua (укр.)
Чарнігаў (Украіна)
Чарнігаў
Чарнігаў

Чарні́гаў (укр.: Чернігів) — горад на поўначы Украіны на рацэ Дзясна, адзін з найстарэйшых гарадоў Украіны (IX ст.). Цэнтр Чарнігаўскай вобласці. Насельніцтва складае каля 300 тыс. чал. (2024).

Назва Чарнігаў найімаверней адыменнага (антрапанімічнага) паходжання.

Крыніцай тапоніма мог быць засведчаны на Падняпроўі антрапонім Чарніга (Чэрніга). У ім вылучаецца корань, роднасны слову чорны. Антрапанімічны пашыральнік -іг- таксама ў сучасных прозвішчах у рэгіёне тыпу Брыдзіга, Скаліга, Сувіга, Шэліга і пад.

Ад антрапоніма тапонім Чарнігаў утвораны так жа сама, як тапонімы Быхаў, Чэрыкаў і інш.

Чарнігаў знаходзіцца ў заходняй частцы Чарнігаўскай вобласці. Размешчаны ў Прыдняпроўскай нізіны, на правым беразе ракі Дзясна.

Горад знаходзіцца ў зоне, якая характарызуецца кантынентальным кліматам. Самы цёплы месяц — ліпень са сярэдняй тэмпературай 18,9 °C (66 °F). Самы халодны месяц — студзень, з сярэдняй тэмпературай −5,6 °C (22 °F).

Клімат Чарнігава
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 8 15 21 25 32 32 32 32 30 25 14 11 32
Сярэдні максімум, °C 3 2 3 12 19 22 23 22 17 11 3 0 11
Сярэдняя тэмпература, °C −5 −5 0 8 14 17 18 17 13 7 1 −2 7
Сярэдні мінімум, °C −8 −7 −2 3 8 12 13 12 8 3 −1 −5 3
Абсалютны мінімум, °C −35 −27 −27 −8 0 2 7 2 −3 −10 −22 −26 −35
Норма ападкаў, мм 42 36 35 42 45 79 80 67 43 35 48 47 599
Крыніца: Weatherbase

У IX ст. — цэнтр севяран. Упершыню згадваецца ў летапісе пад 907 годам. 3 X стагоддзя ў складзе Кіеўскай Русі. У 1024—1036 і 1054—1239 гадах эканамічны і палітычны цэнтр Чарнігаўскага княства. У 1239 годзе разбураны мангола-татарскімі войскамі Батыя. 3 2-й пал. XIV ст. ў складзе ВКЛ. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў разам з Чарнігава-Северскай зямлёй адышоў да Расійскай дзяржавы. Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 года ў складзе Рэчы Паспалітай, у 1623 годзе атрымаў магдэбургскае права. Летам 1648 года горад захоплены паўстанцамі, цэнтр Чарнігаўскага казацкага палка. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 у складзе Расійскай дзяржавы. 3 1679 у Чарнігаве дзейнічала друкарня, з 1700 года — калегіум. 3 1782 года — цэнтр Чарнігаўскага намесніцтва, з 1797 года — Маларасійскай, з 1802 года — Чарнігаўскай губерні. Акупіраваны германскімі войскамі (сакавік 1918 — студзень 1919), арміяй Дзянікіна (кастрычнік—лістапад 1919). 3 1925 года - цэнтр акругі, з 1932 года — вобласці. У Другую сусветную вайну акупаваны (1941) нацысцкай Германіяй, заняты Чырвонай Арміяй у выніку Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943 года.

Станам на сярэдзіну ліпеня 2022 года, адзін з найбольш разбураных гарадоў Украіны пасля падчас ўварвання Расіі ва Украіну, шэраг яшчэ больш разбураных населеных пунктаў знаходзіцца на ўсходзе Украіны[3][4].

Насельніцтва (асоб)
1897 1926 1939 1959 1970 1979 1989 2001 2017 2018
27 716 34 359 68 597 89 585 158 873 238 141 296 347 304 994 291 641 289 400[5]
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова руская беларуская
74,01 % 24,50 % 0,29 %

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Лёгкая прамысловасць (шарсцяная, абутковая, швейная), харчовая (мясная, малочная, кандытарская), машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная, паліграфічная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Дзясна. У горадзе дзейнічае тралейбусная сетка.

Культура, адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]

2 тэатры, у т.л. драматычны. Музеі: гістарычны, мастацкі, народнага дэкаратыўнага мастацтва, М. М. Кацюбінскага.

Выдатныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктурна-гістарычны запаведнік: Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебскі (XII ст.) сабор; Пятніцкая царква (XII—XIII ст.); ансамблі Ялецкага (XVII ст.; з Успенскім саборам, XII ст.) і Троіцкага (XVII—XVIII ст.) манастыроў.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]